«Не здавайся»: «Белсат» зняў кліп у памяць загінулага беларускага добраахвотніка Алеся Чаркашына ВІДЭА
08.09.2015 / 20:05
«Да Дня беларускай вайсковай славы і памяці нашага ваяра-героя Алеся Чаркашына, прысвячаю», — напісаў сёння ў фэйсбуку Антось Цялежнікаў, стваральнік музычнага кліпа.
Кліп быў выкладзены на акаунце канала «Белсат» на Youtube.
Песня «Не здавайся» напісаная самім Алесем Чаркашыным, які змагаўся ў шэрагах Добраахвотніцкага ўкраінскага Корпуса «Правы сектар», быў паранены 10 жніўня пад Белакаменкай і памёр 28 жніўня.
Яго пахавалі на радзіме ў Брэсце 3 верасня.