У Марый Эл паставілі помнік Сталіну

09.09.2015 / 15:56

У пасёлку Шэлангер рэспублікі Марый Эл (Расія) адкрылі помнік Іосіфу Сталіну. Аб гэтым паведамляецца на сайце мясцовага аддзялення КПРФ.

«Гэта не даніна модзе. Апошнія сацыялагічныя даследаванні паказваюць, што ў расійскім грамадстве ўсё больш людзей з сімпатыяй ставяцца да асобы правадыра і чалавека, імя якога было незаслужана забыта цягам 60 гадоў», - гаворыцца ў паведамленні.

Трохметровы Сталін усталяваны на тэрыторыі сельскагаспадарчага кааператыва. Аўтарамі скульптуры з'яўляюцца Анатоль і Галіна Мядзведзевы.

На думку камуністаў, цікавасць да асобы савецкага правадыра вырасла ў сувязі з падзеннем прамысловай вытворчасці і заходнімі санкцыямі.