Новак Джокавіч перамог Федэрэра ў фінале US Open

14.09.2015 / 07:21

Сербскі тэнісіст Новак Джокавіч стаў пераможцам Адкрытага чэмпіянату ЗША (US Open). У фінале ён выйграў у швейцарца Роджэра Федэрэра з лікам 6:4, 5:7, 6:4, 6:4.

usopen.org

Сустрэча ў Нью-Ёрку, якая пачалася на тры гадзіны пазней з-за дажджу, працягвалася 3 гадзіны 23 хвіліны.

Для 28-гадовага Джокавіча гэта другая перамога на US Open. Упершыню пераможцам Адкрытага чэмпіянату ЗША ён стаў у 2011 годзе.