Сяргей Міхалок і Brutto выклалі новы альбом «Родны край» АЎДЫЁ

Альбом выкладзены ў інтэрнэце 14 верасня.

14.09.2015 / 09:24

У ім — 12 песень. Сярод іх — як вядомыя хіты «Родны край», «Гары», «Партызан-рок». Ёсць так і новыя кампазіцыі. У альбом таксама ўвайшла старая песня «Ляпіса Трубяцкога» — былога гурту Сяргея Міхалка — «Зніч».

Адзін з наступных канцэртаў Brutto пройдзе 4 кастрычніка ў Варшаве. На ім музыкі прэзентуюць песні з новага альбома. Беларусы, якія збіраюцца на канцэрт, могуць атрымаць бясплатныя візы. Падаць заяўку можна па спасылцы.

Нагадаем, Сяргей Міхалок і ягоны гурт у нашай краіне фактычна знаходзяцца пад забаронай і не могуць выступаць.