Меркель, Алянд і Кэмеран заклікалі Тэгеран прызнаць Ізраіль
14.09.2015 / 09:50
Канцлер ФРГ Ангела Меркель, прэзідэнт Францыі Франсуа Алянд і прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Дэвід Кэмеран у сваім сумесным артыкуле, апублікаваным у The Washington Post заклікалі ўлады Ірана прызнаць дзяржаву Ізраіль.
«Гэта важны момант. Ва ўмовах цяперашняй нявызначанасці ў свеце з'явілася магчымасць прадэманстраваць, чаго можна дасягнуць дыпламатычнымі сродкамі», — заявілі яны.
На думку лідараў еўрапейскіх дзяржаў, магчымасць для прызнання Іранам Ізраіля ўзнікла разам з заключэннем пагаднення па іранскай ядзернай праграме, у той час як цяперашняе непрызнання дзяржавы Тэгеранам яны характарызуюць як «непрымальнае».