Беларускі асілак Кірыла Шымко ўтрымаў два самалёты Як-52 ФОТА

14.09.2015 / 13:54

13 верасня на аэрадроме Баравая пад Мінскам знакаміты беларускі асілак Кірыла Шымко прадэманстраваў новы трук.

Ён ўтрымаў два самалёты Як-52, якія раз'язджаліся ў розныя бакі (ВІДЭА). Пры гэтым іх рухавікі працавалі на максімуме. Сумесная магутнасць самалётаў — 720 конскіх сіл.

Гэта дасягненне Кірыл Шымко усталяваў спецыяльна для здымак японскай тэлекампаніі Nippon TV, якая рыхтуе праграму пра Беларусь.

Фота Васіля Сямашкі, БелаПАН