Bloomberg: Расія абмяркоўвала на перамовах магчымую адстаўку Асада

14.09.2015 / 16:23

Расія на перамовах з афіцыйнымі прадстаўнікамі ЗША і Саудаўскай Аравіі абмяркоўвала магчымае адхіленне ад улады прэзідэнта Сірыі Башара Асада.

AP

Як паведамляе Bloomberg у панядзелак, 14 верасня, спасылаючыся на дыпламатычныя крыніцы.

Як распавялі крыніцы агенцтва, перамовы пра лёс Башара Асада пачаліся яшчэ ў чэрвені, калі прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін прымаў у Маскве міністра абароны Саудаўскай Аравіі — прынца Махамеда.

Па словах расійскіх і амерыканскіх дыпламатычных крыніцаў, Расія разглядае сцэнар, па якім Асада адхіляць ад улады, аднак, нягледзячы на гэта, ён застанецца часовым кіраўніком дзяржавы. Таксама пра гэта агенцтву распавялі і крыніцы ў сірыйскай апазіцыі.