У Мазыры ў двары дома кіроўца наехаў на двухгадовае дзіця

14.09.2015 / 17:29

ДТЗ адбылося 12 верасня. Вадзіцель 1984 года нараджэння, кіруючы аўтамабілем «Пежо 308», рухаўся заднім ходам у двары дома па вуліцы Гагарына і наехаў на двухгадовае дзіця. 

Дзіця з закрытым пераломам вялікай галёначнай левай косці было шпіталяванае ў траўматалагічнае аддзяленне бальніцы.