Кінуты ў цягнік камень адскочыў у галаву хлопчыку: ён у коме

15.09.2015 / 07:24

Фота: Global Look Press

Шасцігадовы хлопчык з Прымор'я (Расія) аказаўся ў коме пасля таго, як кінуты ім у цягнік камень зрыкашэціў яму ў галаву, распавяла старшы памочнік кіраўніка Далёкаўсходняга следчага ўпраўлення на транспарце СК Аксана Палшакова.

Па дадзеных следчых, 12 верасня хлопчык гуляў з двума сябрамі каля чыгункі паміж Уладзівастокам і Находкай. Пры набліжэнні цягніка хлопчык кінуў у яго камень, які адскочыў яму ў галаву.

Дзіця атрымала адкрытую чэрапна-мазгавую траўму і кантузію вока. Яго шпіталізавалі, ён знаходзіцца ў коме ў вельмі цяжкім стане.