Алена Купчына сустрэлася з дыпламатамі ЕС і ФРГ

15.09.2015 / 20:39

15 верасня 2015 г. намеснiк Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алена Купчына сустрэлася з кіраўніком Прадстаўніцтва ЕС у Рэспубліцы Беларусь Андрэа Віктарын, паведамляе прэс-служба МЗС.

Падчас сустрэчы Віктарын уручыла намеснiку Міністра копіі даверчых лістоў. Бакі абмеркавалі актуальныя пытанні ўзаемадзеяння па лініі Мінск—Брусель.

Сёння ж Алена Купчына прыняла пасла Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Рэспубліцы Беларусь Петэра Дэтмара.

Як паведамляе прэс-служба МЗС, падчас сустрэчы бакі абмеркавалі шэраг актуальных пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва Беларусі і Германіі, а таксама праблематыку ўзаемадзеяння Беларусі і ЕС.