Як футбольныя заўзятары зрэагавалі на тое, што Караткевіч паблытала Лігу чэмпіёнаў і Лігу Еўропы

17.09.2015 / 23:47

Кандыдат у прэзідэнты Беларусі Таццяна Караткевіч на прадстаўленні сваёй праграмы на нацыянальным тэлебачанні пераблытала Лігу чэмпіёнаў і Лігу Еўропы.

«Мы не будзем дзяліць людзей на правых і левых, на руска- і беларускамоўных, праўладных і апазіцыйных. Нам сёння трэба згода ў грамадстве. Добры прыклад будзе ўжо праз паўгадзіны (выступ пачаўся ў 19,30). Пачнецца матч Лігі чэмпіёнаў. Я ўсіх заклікаю хварэць за нашых хлопцаў з «Дынама». Іх перамога будзе нашай агульнай», — цытуе словы Караткевіч Tribuna.com.

Цікавая рэакцыя заўзятараў у каментарах да гэтай навіны.