Лукашэнка зацьвердзіў Палажэньне аб праходжаньні службы ў рэзэрве

Адпаведны ўказ падпісаны 10 сакавіка.

10.03.2008 / 20:07

Прэзідэнт Беларусі зацвердзіў Палажэнне аб парадку праходжання службы ў рэзерве. Адпаведны ўказ кіраўнік дзяржавы падпісаў 10 сакавіка, паведамілі БЕЛТА у прэс‑службе прэзідэнта.

У палажэнні ўрэгуляваны пытанні, звязаныя з арганізацыяй прыёму і ўліку рэзервістаў у воінскай часці, прысваення ім воінскіх званняў, праходжання заняткаў і вучэбных збораў і звальнення са службы ў рэзерве ў запас (адстаўку).

Указ уступае ў сілу праз месяц пасля яго афіцыйнага апублікавання.

БЕЛТА