Беларусь мацнейшая за Расею

І слабейшая за ўсіх астатніх суседзяў. Такія нязвыклыя вынікі прыводзіць дасьледніцкі цэнтар «Brookings Institution» у апублікаваным «Рэйтынгу слабасьці дзяржаў».

11.03.2008 / 12:13


Дасьледніцкі цэнтар Brookings Institution апублікаваў «Рэйтынг слабасьці дзяржаў». У ягоных рамках была ацэненая 141 дзяржава сьвету. Аэнкі праводзіліся на аснове чатырох галоўных індыкатараў: сытуацыі ў эканоміцы, палітыцы, бясьпецы й сацыяльнай сфэры.

Пры ацэнцы сытуацыі ў эканоміцы ўлічваліся такія паказьнікі, як тэмпы росту нацыянальных эканомік, доля валавага ўнутранага прадукту на душу насельніцтва, тэмпы інфляцыі, разрыў у даходах між багатымі й беднымі, а таксама якасьць дзяржаўнага кіраваньня.

Пры ацэнках палітычнай сытуацыі — эфэктыўнасьць працы ўладаў, ступень вяршынства закону, адкрытасьць і падсправаздачнасьць уладаў, ступень кантролю за карупцыяй і ўзровень асабістай свабоды.

Пры ацэнках сфэры бясьпекі браўся да ўвагі ўзровень палітычнай стабільнасьці, наяўнасьць або адсутнасьць унутраных канфліктаў, частата й інтэнсіўнасьць парушэньняў правоў чалавека і інш.

Сацыяльная сфэра аналізавалася на падставе такіх паказьнікаў, як узровень дзіцячай сьмяротнасьці, даступнасьць адукацыі, чаканая працягласьць жыцьця, доступ насельніцтва да водаправоду й каналізацыі ды інш. Гэтыя паказьнікі выбіраліся з спэцыялізаваных справаздач розных структураў ААН і вядомых дасьледніцкіх арганізацый.

У першую дзясятку найбольш слабых дзяржаў трапілі:

З краінаў былога СССР найгоршая сытуацыя склалася ў Туркмэністане й Узбэкістане, якія занялі адпаведна 35‑е і 36‑е месцы.

Для параўнаньня,

Рэйтынг замкнулі (то бо гэтыя краіны ёсьць найбольш устойлівымі) Славакія, Вугоршчна й Чылі.

У цэлым, аўтары рэйтынгу разьнесьлі дзяржавы па пяці асноўных катэгорыях:

Паводле «Washington Profile»