Еўрасаюз ухваліў план рассялення мігрантаў

22.09.2015 / 19:27

Міністры ўнутраных спраў краін Еўрасаюза большасцю галасоў зацвердзілі план размеркавання мігрантаў па сістэме квот.

Супраць галасавалі краіны Цэнтральнай Еўропы — Чэхія, Славакія, Румынія і Венгрыя. Фінляндыя ўстрымалася.

План мае на ўвазе перасяленне 120 тысяч мігрантаў па ўсіх краінах ЕС у адпаведнасці з квотамі для кожнай дзяржавы.

Паводле ацэнкі ААН, у гэтым годзе колькасць мігрантаў у краіны Еўропы ўжо перавысіла 300 тысяч чалавек.