«Уже бобёр мешает»: ТОП цытат з новага выступу Улаховіча

23.09.2015 / 08:41

Кандыдат у прэзідэнты Мікалай Улаховіч звярнуўся да выбарцаў другі раз.

Ён па-ранейшаму проста зачытваў словы з суфлёра, не адводзячы вачэй. Аднак новы зварот быў не такім хаатычным, як папярэдні.

Цяпер Улаховіч акунуўся ў статыстыку, зачытваючы бясконцыя лічбы. 

  1. У былым Савецкім саюзе касцяком псеўдэмакратаў сталі рэпрэсаваныя і інтэрніраваныя грамадзяне краіны.
  2. Калі стану прэзідэнтам, прымушу вярнуць дзіцячыя садкі з прылеглымі тэрыторыямі дзецям.
  3. Ён адным з першых падтрымаў у 2004 годзе… ой, хлушу, у 1944 годзе кандыдата ў прэзідэнты Лукашэнка.
  4. Чаму б у Беларусі не паспрабаваць ударныя будоўлі? Можа быць, паход [моладзі - «НН»] у Арктыку ці Антарктыду?
  5. Якім чынам выжыць нашай дзяржаве ў гэтым свеце на мяжы паміж Азіяй і Еўропай?
  6. Будучы прэзідэнтам краіны, я б сур’ёзна падтрымаў бы ДАСААФ. Цяпер пра Таварыства паляўнічых і рыбаловаў.
  7. Хацелася б пагаварыць пра праблемы з так званымі дэкласаванымі элементамі… Карацей, з бамжамі!
  8. Жывёльны свет павялічыўся ў Беларусі. Ужо бабёр перашкаджае нашаму рыбаводству, кабан — пасевам сельскагаспадарчых культур. Як гэта стрымліваць — пытанне да нашых паляўніцтвазнаўцаў.

ЯМ