Пентагон заявіў аб забойстве аднаго з лідараў ІД

22.09.2015 / 23:34

У выніку паветраных удараў амерыканскай авіяцыі ў Іраку забіты адзін з найвышэйшых членаў экстрэмісцкага руху «Ісламская дзяржава», паведаміў прадстаўнік арміі ЗША.

Пентагон называе забітага Абу Бакра аль-Туркмані «адміністрацыйным эмірам» баевікоў, які раней удзельнічаў у дзейнасці на тэрыторыі Ірака экстрэмісцкай арганізацыі «Аль-Каіда».

Авіяўдар быў нанесены ў раёне горада Таль-Афар.

Паспяховая аперацыя па знішчэнні аль-Туркмані дэманструе, на думку Пентагона, уразлівасць кіраўніцтва «Ісламскай дзяржавы».