Расія знайшла перавышэнне цыперметрыну ў беларускіх клубніцах

23.09.2015 / 09:36

У ходзе лабараторнага даследавання свежых клубніцаў, якая паступіла з гродзенскага СТАА «Клубніцы Плантс», рэферэнтным цэнтрам Рассельгаснагляду ФГБУ «Бранская МВЛ» выяўлена 12-кратнае перавышэнне максімальна дапушчальнай канцэнтрацыі цыперметрыну, паведамляе сайт ведамства.

Узоры прадукцыі былі адабраны ў ППУ «Красная горка» ў ходзе папярэдняга кантролю партыі ягад вагой каля 2,5 тоны.

Пра паступленне небяспечнай прадукцыі апавешчаны тэрытарыяльны орган Расспажыўнагляду, у рэгіён дзейнасці якога паступіў груз.