Маці напаіла 4‑гадовага сына перакісьсю вадароду

Жыхарка адной зь вёсак Астравецкага раёна па неасьцярожнасці напаіла свайго чатырохгадовага малога 30%‑м растворам перакісі вадароду. Дзіця, выпіўшы каля 50 грамаў вадкасьці, памерла.

11.03.2008 / 18:07

Жыхарка адной з вёсак Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці па неасцярожнасці напаіла свайго чатырохгадовага малога 30%‑м растворам перакісі вадароду. Дзіця, выпіўшы каля 50 грамаў вадкасці, памерла.

Як паведамілі ў прэс‑службе УУС Гродзенскага аблвыканкама, у дачыненні да маці ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 1 арт. 144 «Учыненне смерці па неасцярожнасці»

Падчас допыту 28‑гадовая жанчына, якая працуе цырульніцай, растлумачыла, што пераблытала ёмістасць з перакіссю вадароду з дзіцячым сілкаваннем.

Радыё Рацыя