Віцебскі абласны БРСМ пра лісты тролям: Мы такім не займаемся, мэйл не наш. Але Гугл даказвае: мэйл іх

23.09.2015 / 10:31

Прадстаўнікі віцебскага абласнога аддзялення Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі запэўніваюць, што не рассылаюць лісты тролям з указаннем, які канкрэтны артыкул трэба каментаваць на «Нашай Ніве»

«Мы такім не займаемся, і тым больш такой рассылкі мы не робім, — тлумачыць выканаўца абавязкаў першага сакратара Дзмітрый Туронак. — У нас такіх лістоў няма, і я не ведаю, што гэта было».

Лісты тролям прыходзілі з адрасу vok_brsm@mail.ru. Ці карыстаецца такім е-мэйлам віцебскі абласны БРСМ? Дзмітрый Туронак запэўнівае, што адрас афіцыйнай пошты знаходзіцца на tut.by.

Аднак пошукавік Гугла словы сп.Туронка абвяргае. Вось скрыншот:

ЯМ