У Гродне відэакамеры зафіксавалі, як прыстойнага выгляду жанчына крадзе пакет з ячэйкі ў краме

23.09.2015 / 11:20

У краме ў новым мікрараёне Альшанка ў Гародні адзін з пакупнікоў паклаў пакет у рэчавую шафку, але дрэнна яе зачыніў і пайшоў. Заўважыўшы гэта, праз некалькі хвілін да ячэйкі падышла жанчына і забрала чужыя рэчы. Момант здзяйснення крадзяжу зафіксавала камера відэаназірання, паведамляе прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Калі вы пазналі грамадзянку на відэа (гл. ніжэй), паведаміце па тэлефонах: 8-029-281-57-23 або 102.