Увага, вышук: раніцай у Ашмянскім раёне насмерць збілі пешахода
23.09.2015 / 11:34
У здзяйсненні злачынства падазраецца кіроўца, які, як мяркуецца, ехаў на аўтамабілі «Пежо» або «Сітраэн». Пра гэта паведамілі ў ДАІ Гродна.
фота ДАІ Гродна
Раніцай 23 верасня на 66-м кіламетры трасы Р48 паблізу вёскі Гальшаны неўстаноўленым аўтамабілем учынены наезд на 49-гадовага пешахода. Мужчына ад атрыманых цялесных пашкоджанняў памёр на месцы здарэння, кіроўца з месца ДТЗ уцёк у бок Іўя.