«Нават у часе рэвалюцыі не было столькі пажараў…»
23.09.2015 / 11:57
Як паказваюць лічбы, нават у часе рэвалюцыі не было столькі пажараў. Цяпер жа скрозь паляць мужыкі адзін аднаго і самі сябе. Паляць, каб дастаць страхоўку. Паляць па злосці на суседа, зайдросцячы яму, паляць проста для дрэннай штукі.
«НН». №39. 1910
Прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч з Ваўкавыска 20 верасня пачаў галадоўку, пратэстуючы супраць чарговага наступу падатковых органаў і мясцовых уладаў на ягоны бізнэс. На ягоную жонку, сузаснавальніцу фірмы «Ніка-Транс», і дырэктара фірмы Юрыя Лявонава заведзеная крымінальная справа за ўхіленне ад выплаты падаткаў у асабліва буйных памерах, і апісаная маёмасць.
«НН». №35. 2005