У Баранавічах прадаюць тэлефоны з усталяваным Каранам і зручнай навігацыяй па Сурах ФОТАФАКТ

26.09.2015 / 10:39

«Прапаную паглядзець, што за мабільныя тэлефоны пачынаюць паступаць да нас у продаж, — даслалі «Нашай Ніве» фота з Баранавіч, — традыцыйныя колеры ісламу, задняя панэль з узорамі ва ўсходнім стылі. Таксама ў памяці прылады знаходзіцца Каран на дзвюх мовах: арабскай і рускай. Зручная навігацыя па сурах і словах дазваляе хутка знайсці патрэбны адрэзак. Апроч таго, тэлефон пяць разоў на дзень будзе нагадваць верніку пра час намазу». 

Магчыма, у Беларусь завезлі партыю, прызначаную для мусульманскіх рэгіёнаў Расіі, і яна выклікае здзіўленне людзей.

Арцём Гарбацэвіч