Меркель перастала быць самым папулярным палітыкам Нямеччыны

Па выніках апытанняў у нямецкіх СМІ канцлер ФРГ згубіла ў папулярнасці сярод насельніцтва краіны. Найбольш значным айчынным палітыкам немцы лічаць кіраўніка МЗС Франка-Вальтэра Штайнмаера.

27.09.2015 / 14:13

Франк-Вальтэр Штайнмаер на фота другі справа, фота з інстаграма бундэсканцлера

Згодна з шэрагам апытанняў, праведзеных у нямецкіх СМІ, папулярнасць канцлера Германіі Ангелы Меркель сярод жыхароў краіны значна знізілася. У апублікаваным у суботу, 26 верасня, рэйтынгу выдання Der Spiegel кіраўнік урада ФРГ ўпершыню саступіла лідарства прадстаўніку сацыял-дэмакратаў — міністру замежных спраў Франку-Вальтэру Штайнмаеру. 67% апытаных выказалі жаданне, каб у будучыні кіраўнік МЗС граў «важную ролю».

У сацыялагічных даследаваннях Der Spiegel і грамадска-прававой тэлекампаніі ZDF Меркель заняла чацвёртую пазіцыю. Гэта з'яўляецца найгоршым вынікам за ўвесь час яе знаходжання на пасадзе канцлера.

Па ступені папулярнасці Меркель абышоў не толькі Штайнмаер, але і міністр унутраных спраў Германіі Вольфганг Шойбле, а таксама федэральны прэзідэнт Ёахім Гаўк. Услед за Меркель размясціўся міністр эканомікі і энергетыкі Зігмар Габрыэль, які 26 верасня выказаўся за паляпшэнне адносін з Масквой і магчымую адмену антырасійскіх санкцый.