Па велічыні заробку сярод краін СНД Беларусь займае трэцяе месца

У Расеі ў 2007 г. сярэднямесячная зарплата склала 529 даляраў ЗША, у Казахстане — 434, у Беларусі — 326, ва Ўкраіне — 268.

12.03.2008 / 16:29

Па велічыні сярэднямесячнай заработнай платы сярод краін СНД Беларусь займае трэцяе месца пасля Расіі і Казахстана. Пра гэта на прэс‑канферэнцыі 12 сакавіка ў Мінску паведаміў міністр статыстыкі і аналізу Уладзімір Зіноўскі.

Паводле яго звестак, у Расіі ў 2007 годзе сярэднямесячная зарплата склала 529 долараў ЗША, у Казахстане — 434, у Беларусі — 326, ва Ўкраіне — 268. Міністр зазначыў, што «звесткі статыстыкі сведчаць аб стабільным росце заработнай платы ў Беларусі». У 2000 годзе сярэднегадавая заработная плата была роўная 59 тыс. рублёў (74 долары ЗША), у 2007 годзе — 701 тыс. рублёў (326 долараў).

Адказваючы на пытанні журналістаў, У. Зіноўскі паведаміў, што яго налічаная заработная плата складае прыблізна 2,5 млн. рублёў.

БелаПАН