НІСЭПД: За Лукашэнку гатовыя прагаласаваць 45,7% беларусаў

30.09.2015 / 08:13

За Аляксандра Лукашэнку гатовыя прагаласаваць 45,7% беларусаў. Такія дадзеныя вераснёўскага нацыянальнага апытання грамадскага меркавання публікуе Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў (НІСЭПД), зарэгістраваны ў Літве.

Галоўным матывам такога выбару амаль 30% назвалі тое, што «ён мае рэальную сілу і зможа палепшыць сітуацыю ў краіне», амаль 20% — «ён прадстаўляе інтарэсы такіх людзей, як я», каля 15% — «мне даўно падабаецца гэты палітык».

За Таццяну Караткевіч па закрытым апытанні гатовыя прагаласаваць 17,9% выбаршчыкаў, па адкрытым — 7,2%. За Сяргея Гайдукевіча — адпаведна 11,4% і 4,7%, а за Мікалая Улаховіча — 3,6% і 1,5%.

72,5% выбарчышкаў гатовыя прыйсці на выбарчыя ўчасткі, 7,8% заяўляюць, што «напэўна не будуць» галасаваць. Эксперты НІСЭПД мяркуюць, што 11 кастрычніка яўка напэўна перавысіць неабходны бар’ер у 50%