Fox: Расія папрасіла самалёты ЗША неадкладна пакінуць паветраную прастору Сірыі

30.09.2015 / 12:17

Расійскія афіцыйныя асобы запатрабавалі ад ЗША прыбраць амерыканскія самалёты з паветранай прасторы Сірыі. Пра гэта паведамляе Fox News са спасылкай на амерыканскіх чыноўнікаў.

Амерыканскі тэлеканал падкрэслівае, што просьба Расіі заключаецца ў тым, каб самалёты ЗША пакінулі сірыйскае неба «неадкладна».

Па словах прадстаўніка амерыканскага пасольства ў Маскве, прэзідэнты Расіі і ЗША Уладзімір Пуцін і Барак Абама дамовіліся, што ў дзяржаў ёсць супольныя інтарэсы ў Сірыі ў пытанні барацьбы з тэрарызмам.

Раней Рада Федэрацыі аднагалосна падтрымала выкарыстанне расійскіх Узброеных сіл за мяжой. Зварот у Раду Федэрацыі ўнёс прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.