Башар Асад звярнуўся да Пуціна з просьбай пра ваенную дапамогу

30.09.2015 / 12:22

Кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Расіі Сяргей Іваноў паведаміў, што да Уладзіміра Пуціна з просьбай аб аказанні ваеннай дапамогі звярнуўся прэзідэнт Сірыі Башар Асад.

«У сувязі з гэтым хачу вас праінфармаваць, што прэзідэнт Сірыйскай Арабскай Рэспублікі звярнуўся да кіраўніцтва нашай краіны з просьбай аб аказанні ваеннай дапамогі. Такім чынам, можна канстатаваць, што з тэрарызмам, вядома, змагацца трэба, трэба аб'ядноўваць намаганні, але пры гэтым неабходна выконваць нормы міжнароднага права», — сказаў Іваноў журналістам.

Іваноў падкрэсліў, што гаворка ідзе выключна аб аперацыі ваенна-паветраных сіл, выкарыстанне вайскоўцаў на зямлі выключана.