Дух гарадзенскіх вуліц. ФОТЫ Сяргея Гудзіліна

Фатограф «НН» Сяргей Гудзілін цягам двух сутак фіксаваў вулічнае жыццё гістарычных кварталаў у Горадні. 

01.10.2015 / 20:43

Вуліца Савецкая — месца, дзе віруе гарадзенскае вулічнае жыццё.

Дзяўчаткі ідуць на цырымонію вянчання ў Свята-Пакроўскі сабор. Вуліца Элізы Ажэшкі.

Жанчына пад парасонам падчас дажджу. Вуліца Кастрычніцкая.

Дзеці падчас экскурсіі гуляюць на руінах Старога замка.

Жанчына хавае сваю фрызуру ў часе дажджу пад пластыкавым мяшком. Вуліца Савецкая.

Субота. Дзеці ідуць з сінагогі. Вуліца Стэфана Баторыя.

Вялікая частка гістарычнага цэнтру ў Горадні знаходзіцца на рэканструкцыі.

Імправізаваны міні-бар падчас вясельнай цырымоніі.

Савецкая плошча падчас сельскагаспадарчага кірмашу.

Хлопчык з балёнікамі на вуліцы Савецкай.

Традыцыйны восеньскі кірмаш. Савецкая плошча.

Стыль гарадзенскіх торбачак.

Гарадзенцы ідуць з імшы ў касцёле Дабравешчання Найсвяцейшай Дзевы Марыі. Вуліца Карла Маркса.

Турысты глядзяць на пажарную вежу на Замкавай вуліцы.

Вуліца Стэфана Баторыя. Нядзеля.

Апусцелая вуліца Тэльмана ў суботу.

Моладзь бавіцца ля будынка Драматычнага тэатра. Вуліца Маставая.

Горадня — верагодна, горад тралейбусаў. Па вузкіх вулачках горада іх рух вельмі актыўны. Савецкая плошча.

Вуліца Савецкая. Вечар. Пятніца.