Юля Казуліна напіша кнігу пра сваю маму

У кнігу таксама будуць уключаныя вытрымкі зь дзёньніка Ірыны Казулінай.

13.03.2008 / 15:56

Дачка палітвязня Аляксандра Казуліна Юлія напіша кнігу. Яна будзе прысвечана яе маме, Ірыне Казулінай, якая нядаўна сышла з жыцця пасля працяглай анкалагічнай хваробы.

Вось што распавяла пра свае планы ў інтэрв’ю Еўрарадыё Юлія Казуліна:

«Гэта будзе кніга ўспамінаў сяброў, сваякоў, проста звычайных людзей пра маму. Пра нейкія выпадкі, звязаныя з ёй. Таксама будуць уключаныя асобныя вытрымкі з яе дзённіка, які яна вяла».

У гэтым дзённіку Ірына Казуліна пісала пра тое, як змагалася са сваёй хваробай. Юлія Казуліна кажа, што хацела б закончыць працу над кнігай да гадаўшчыны смерці сваёй мамы.

Эўрарадыё