Сёння назавуць першых лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі 2015 года

05.10.2015 / 07:35

А 12.30 па Мінску будзе названы лаўрэат Нобелеўскай прэміі па медыцыне і фізіялогіі.

У аўторак у 12.45 — па фізіцы, у сераду (12.45) — па хіміі, паведамляе сайт нобелеўскага камітэта.

Дзень абвяшчэння нобелеўскага лаўрэата прэміі па літаратуры пакуль афіцыйна не названы, але яго традыцыйна называюць у чацвер а 14-й.

У пятніцу а 12-й назавуць нобелеўскага лаўрэата прэміі міру, а ў наступны панядзелак — эканомікі.

Само ўручэнне прэмій адбываецца ў снежні.