Сайты БелаПАН і Naviny.by зноў працуюць са збоямі

05.10.2015 / 09:44

Сайты БелаПАН і Naviny.by раніцай 5 кастрычніка або недаступныя, або працуюць са збоямі.

DDoS-атакі на сайты агенцтва БелаПАН пачаліся прыкладна а 12-й гадзіне ў суботу. У нядзелю доступ быў адноўлены.