Глеб супраць «Лівэрпуля»
Сёньня ў швайцарскім Ньёне прайшло лёсаваньне чвэрцьфіналаў і паўфіналаў Лігі чэмпіёнаў.
14.03.2008 / 16:30
Такім чынам у чвэрцьфінале лёнданскі «Арсэнал», за які выступае паўабаронца зборнай Беларусі Аляксандар Глеб, сустрэнецца з другім брытанскім клюбам — пераможцам Лігі чэмпіёнаў 2005 г.«Лівэрпулем». Дарэчы, у чэмпіянаце Англіі зараз «кананіры» ідуць на першым месцы, маючы 66 пунктаў, «Лівэрпуль» мае 56 пунктаў і 5-е месца. І «Лівэрпулю», які фактычна страціў шанцы на перамогу ў прэм'ер-лізе, ня трэба змагацца на два фронты.
Другія чвэрцьфінальныя пары:
«Рома» — «Манчэстар Юнайтэд»
«Фэнэрбахчэ» — «Чэлсі»,
«Шальке» — «Барсэлёна».
Вызначылася сёньня і паўфінальная сетка: Пераможца пары «Арсэнал» / «Лівэрпуль» згуляе зь пераможцам пары — «Фэнэрбахчэ» / «Чэлсі»;
«Рома» / МЮ — «Шальке» / «Барсэлёна».
***
Першыя гульні чвэрцьфіналаў пройдуць 1‑2 красавіка, матчы ў адказ — 8 і 9 красавіка. Паўфіналы — 22‑23 і 29‑30 красавіка.
Фінал сёлета пройдзе ў Маскве ў Лужніках, 21 траўня.