Навіны БТ прысвяцілі Нобелю Алексіевіч 23 секунды, а сюжэту пра ўручэнне Лукашэнкам узнагарод — 3 хвіліны

09.10.2015 / 09:20

Даўжыня сюжэтаў у вечаровых навінах Першага нацыянальнага канала:

«Прэзідэнт Беларусі ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды заслужаным людзям краіны» - 03:22.

«Нобелеўская прэмія па літаратуры прысуджана беларускай пісьменніцы Святлане Алексіевіч» — 0:23.