Пірожныя на ўчастку, дзе галасуе Лукашэнка, каштуюць ад 1300 рублёў. 1300! ФОТА
11.10.2015 / 11:36
Чыноўнікі дасягнулі новых вяршынь у будаванні пацёмкінскіх вёсак для Аляксандра Лукашэнкі. На ўчастку, дзе ён галасуе, пірожныя каштуюць ад 1300 да 2800 рублёў. Гэта прытым што ў школьных сталоўках у Мінску цяпер булачкі каштуюць ад 2500 да 6000!
Раней краіна смяялася з заявы Аляксандра Лукашэнкі пра бананы, якія каштуюць 10 і 13 тысяч. Цяпер яму падсоўваюць пірожныя за 1300.
Фота Naviny.by.
Фота Віктара Гіліцкага, kp.by.
Участак знаходзіцца ў будынку Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры.
Пад'язджайце, пасля таго як Лукашэнка прагаласуе. Хоць раз у жыцці ракаў паясцё.