Сірыйскія паўстанцы і курды аб'ядналіся для барацьбы з ІД

12.10.2015 / 21:43

«Сірыйская свабодная армія», якая ваюе супраць рэжыму прэзідэнта Башара Асада, і курды заключылі саюз для сумеснай барацьбы з «Ісламскай дзяржавай».

Альянс атрымаў назву «Дэмакратычныя сілы Сірыі», паведамляе Reuters. У яго склад увайшлі Атрады народнай самаабароны курдаў (YPG), сілы хрысціян-асірыйцаў, а таксама Сірыйская арабская кааліцыя — аб'яднаныя падраздзяленні сірыйскай апазіцыі, якія падтрымліваюцца ЗША.

У якасці галоўнай мэты заяўлена барацьба з баевікамі «Ісламскай дзяржавы». У бліжэйшы час павінен пачацца наступ на Раку — фактычную сталіцу ісламістаў. Весці яго будуць арабскія фарміраванні, у той час як курды будуць трымаць абарону.