Мірон узьняў сьцяг у гонар Палуты Бадуновай

Чарговы сьцяг бел‑чырвона‑белага маратону быў вывешаны ў Віцебску 16 сакавіка каля васьмі гадзін вечара на жылым доме па вуліцы імя Герцэна.

17.03.2008 / 09:28


Чарговы сьцяг бел‑чырвона‑белага маратону быў вывешаны ў Віцебску 16 сакавіка каля васьмі гадзін вечара на жылым доме па вуліцы імя Герцэна.

Паводле Барыса Хамайды, з крыніц вартых даверу стала вядома, што да сьцяга прымацаваная цыдулка:

«Гонар і пашана мужнай палітычнай дзяячцы Беларускай Народнай Рэспублікі Палуце Бадуновай. Менавіта яе подпісы стаяць пад другой і трэцяй устаўнымі граматамі. Слава героям БНР! Жыве Беларусь! Жыве вечна! Мірон!».

«Народныя навіны Віцебска»