На Алтаі (Расія) беларускі сыр прадавалі пад выглядам галандскага

15.10.2015 / 10:05

Прадаўцы крамы ў горадзе Рубцоўск (Алтайскі край) прапануюць кліентам набыць сыры з Нідэрландаў і Германіі, якія трапілі пад расійскія санкцыі, а ў рэчаіснасці вырабленыя ў Аргенціне і Беларусі.

Факт парушэння правоў спажыўцоў выявіла транспартная пракуратура. Да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнута тры вінаватыя службовыя асобы. У прыватнасці, дырэктару крамы за адміністрацыйнае правапарушэнне прызначаны штраф у 10 тысяч расійскіх рублёў.