У Беларусі знік яшчэ адзін банк

15.10.2015 / 10:27

«Беларускі банк малога бізнэсу» далучыўся да «Ідэя Банка». Дзяржаўная рэгістрацыя праведзена пастановай праўлення Нацбанка ад 12 кастрычніка 2015 года.

«Беларускі банк малога бізнэсу» быў створаны ў 2008 годзе, гэта быў адзін з самых дробных банкаў краіны. Яго структура ўяўляла сабой толькі адно аддзяленне ў Мінску.

На дадзены момант у Беларусі ліцэнзію на працу маюць 26 банкаў.

ЯМ