Чарговы «ўсебеларускі хурал» усё ж правядуць, хай і пасля выбараў

15.10.2015 / 11:41

Старшыня савета рэспублікі Міхіл Мясніковіч анансаваў правядзенне пятага Усебеларускага народнага сходу.

Па яго словах, на хурале разгледзяць праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2016-2020 гады. Падрыхтоўка дакумента працягваецца. Створана кампетэнтная рабочая група, першыя прапановы мною перададзеныя прэм'ер-міністру Андрэю Кабякову і старшыні праўлення Нацыянальнага банка Паўлу Калауру», — адзначыў Мясніковіч.

цыт. БелТА