Лукашэнка адправіўся ў Казахстан

15.10.2015 / 15:27

Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з рабочым візітам у Казахстан, дзе 16 кастрычніка возьме ўдзел у пасяджэннях Савета кіраўнікоў дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў і Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, паведамляе БелТА.

Парадак дня саміту СНД налічвае 17 пытанняў. У прыватнасці, плануецца прыняцце заяў кіраўнікоў дзяржаў СНД у сувязі з 70-годдзем стварэння ААН, 30-й гадавінай аварыі на Чарнобыльскай АЭС, аб барацьбе з міжнародным тэрарызмам. Акрамя таго, шэраг пытанняў прысвечаны далейшаму ўмацаванню ваеннага і прыгранічнага супрацоўніцтва. Будуць разгледжаны таксама кадравыя пытанні.