ЦВК не задаволіла скаргу аб прызнанні выбараў прэзідэнта несапраўднымі
16.10.2015 / 14:18
ЦВК не задаволіла скаргу аб непрызнанні вынікаў выбараў прэзідэнта Беларусі, што прайшлі 11 кастрычніка.
Tut.by
Старшыня ЦВК заявіла, што ў Цэнтрвыбаркама няма падстаў дя задавальнення скаргі і прызнання вынікаў выбараў несапраўднымі, напісаў у сваім фэйсбуку намеснік старшыні руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч, што прысутнічае на пасяджэнні.
Таксама ЦВК зацвердзіў перамогу Лукашэнкі на выбарах.
Як паведаміў сакратар ЦВК Мікалай Лазавік, у спісы выбаршчыкаў было ўнесена 7 млн. 8 тыс. 682 выбаршчыкі, прагаласавалі — 6 млн. 113 тыс. 013, або 87,2%.
У падтрымку Аляксандра Лукашэнкі свае галасы аддалі за 5 млн. 102 тыс. 478 выбаршчыкаў (83,5%), у падтрымку Таццяны Караткевіч — 271 тыс. 426 (4,4%), Сяргея Гайдукевіча — 201 тыс. 045 (3,3%), Мікалая Улаховіча — 102 тыс. 131 (1,7%). Супраць усіх прагаласавала 386 тыс. 225 выбаршчыкаў (6,3%).
Несапраўднымі прызнаныя 48 тыс. 808 бюлетэняў.