#ПагоняПобач: якія ФОТЫ посцяць людзі ў сацсетках

новыя фоты

20.10.2015 / 09:39

Палітолаг Арсен Сівіцкі апублікаваў падборку фотаў з афіцэрскай казармы з часоў службы ў войску.

«Толькі салідарнасць!» — напісаў рэжысёр, у мінулым мастацкі кіраўнік Коласаўскага тэатра Валер Мазынскі.

Наталля Талочная выклала такое фота з катом.

«Будуць нябёсы ў дыяментах, бо яна ў сэрцы»,— напісаў будаўнік Зміцер Хведарук.

«Трымайцеся хлопцы», — напісаў былы марак
Алесь Асіпцоў.

Фатограф «Нашай Нівы» Сяргей Гудзілін ганарыцца беларускім.

Жыхар Берасця Дзмітрый Піскур мае Пагоню статутную.

А праваабаронца Таццяна Равяка і журналіст Віталь Цыганкоў зрэагавалі паралельна: яны размясцілі копіі «Дзяржаўных актаў на зямлю», якія пачалі выдаваць у 90-х, пасля таго як Беларусь здабыла незалежнасць.

«Пагоня заўжды са мной», — напісала экс-кандыдатка ў прэзідэнты Таццяна Караткевіч.

«Шкада, што прыходзiцца адмiнiстрацыi Ястрамбельскай вучэльні, настаўнiкам, мiнiстру адукацыi даваць урок «ликбеза». «Пагоня» — гэта не толькi наша слаўнае мiнулае, але i яскравае сучаснае, калi герб быў дзяржаўным сiмвалам Беларусi! I мой прагноз, якi абавязкова збудзецца, — «Пагоня» вернецца да нас! А гэта мая «Пагоня» i мая салiдарнасць з юнакамi», — напісаў Анатоль Лябедзька.

Аляксандр Янковіч і ягоны сын.

Журналіст Вольга Чайкоўская

Піяршчыца Юлія Маліноўская

Бубнач гурту Apple Tea Аляксандр Сапега

Грамадскія актывісты Глеб Сандрас і Ілля Петравец

Сяргей Гезгала