Былы акцёр-комік стаў прэзідэнтам Гватэмалы

26.10.2015 / 07:50

У другім туры прэзідэнцкіх выбараў у Гватэмале лідзіруе былы камедыйны акцёр Джымі Маралес, кандыдат ад «Фронту нацыянальнага адзінства».

AP

Пасля апрацоўкі дадзеных з 94% выбарчых участкаў Маралес набраў 68% галасоў. Яго бліжэйшы супернік - былая першая лэдзі Сандра Торэс, якая прадстаўляе левацэнтрысцкі «Нацыянальны саюз надзеі», пакуль атрымала 32% галасоў.

Яна ўжо павіншавала Маралеса з перамогай у 1,4 млн. Сам Маралес, які не мае вопыту дзяржаўнага кіравання, сказаў: «Я атрымаў мандат ад народа Гватэмалы на барацьбу з карупцыяй, якая пажырае нас».

Джымі Маралес - вядомы гватэмальскі акцёр і прадзюсар. Рэзкі ўзлёт яго папулярнасці палітолагі звязваюць з стомленасцю грамадзян Гватэмалы ад палітыкаў традыцыйнага плана і карупцыі.