У Расіі за біткойны прапануюць садзіць на чатыры гады

26.10.2015 / 09:28

Міністэрства фінансаў Расіі распрацавала праект закона, які робіць больш жорсткім пакаранне за выкарыстанне біткойнаў. У адпаведнасці з ім за выпуск і абарот крыптавалют прадугледжваецца пазбаўленне волі тэрмінам на чатыры гады, піша расійская газета «Ізвестія».

У той жа час аперацыі з біткойнамі ў ЕС больш не абкладаюцца ПДВ.