У Мінску намалявалі ката «Я русский». А нехта прыпісаў…

26.10.2015 / 09:37

У Мінску на плоце, што адгароджвае парк Чалюскінцаў ад праспекта Незалежнасці, нехта намаляваў ката, які стаіць рукі ў бокі ў цішотцы, на якой напісана «Я — русский». А нехта іншы прыпісаў побач: «Русский голубой!» Фота графіці даслаў у «Нашу Ніву» чытач.

Нагадаем, што «Руская блакітная» — гэта вядомая парода катоў.