FT: ЗША правяраюць Deutsche Bank за дапамогу расейцам у вывядзенні актываў насуперак санкцыям

26.10.2015 / 10:04

Міністэрства юстыцыі ЗША і кіраванне фінансавымі паслугамі Нью-Ёрка пашырылі расследаванне ў дачыненні да Deutsche Bank у рамках справы аб магчымым парушэнні санкцыйнага рэжыму, уведзенага супраць Расеі, піша Financial Times са спасылкай на крыніцы.

Як адзначаецца, рэгулятары правяраюць гандлёвыя аперацыі банка па куплі і продажы валюты.

У паведамленні гаворыцца, што, у прыватнасці, у рамках расследавання асаблівая ўвага надаецца так званым люстраным гандлёвым аперацыям, падчас якіх расійскія кліенты куплялі каштоўныя паперы ў рублях праз маскоўскі офіс і затым прадавалі аналагічныя паперы за замежную валюту, у тым ліку даляры, праз офіс у Лондане.

Міністэрства юстыцыі ЗША і кіраванне фінансавымі паслугамі Нью-Ёрка расследуюць гандлёвыя здзелкі нямецкага банка на $6 млрд, заявілі крыніцы.