Ria.ru: Сірыйская армія вызваліла частку краіны

26.10.2015 / 11:15

Сірыйскія войскі ўзялі пад кантроль адрэзак асноўнай аўтамагістралі краіны Дамаск — Хомс. Пад кантролем баевікоў застаецца менш за 10 кіламетраў трасы, паведаміла ria.ru вайсковая крыніца.

«Мы цяпер кантралюем аўтамагістраль Дамаск — Хомс на адрэзку ад сталіцы да Харасты. Засталося зачысціць менш за 10 кіламетраў і з Дамаска ў Хомс і далей можна будзе бяспечна ездзіць наўпрост», — распавёў суразмоўца агенцтва.

Каб патрапіць з Дамаска ў Хомс, у цяперашні час неабходна ехаць па аб'язной дарозе ў абыход ўсходняга прыгарада сталіцы. Паселішчы на ўсходзе - Харасты, Джабар, Дума застаюцца пад кантролем баевікоў, колькасць групоўкі якіх перавышае 7000 чалавек. Сірыйская армія працягвае наступаць на ўскраіне Харасты і ў Джабары.