Маскоўскія ўлады адмовілі ў правядзенні «Рускага маршу»

26.10.2015 / 11:20

Улады Масквы адмовіліся ўзгадняць заяўку на правядзенне «Рускага маршу» ў Дзень народнага адзінства 4 лістапада, паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на словы лідара руху «Рускія» Дзмітрыя Дзёмушкіна.

«Дэпартамент рэгіянальнай бяспекі Масквы мне ва ўзгадненні адмовіў без тлумачэння прычын», — распавёў ён.

«Рускі марш» праводзіцца ў Маскве з 2005 г.