На «Беларуськаліі» адбылося абвальванне металаканструкцый у адной з галерэй рудніка

26.10.2015 / 11:42

На ААТ «Беларуськалій» адбылося абвальванне металаканструкцый, паведаміла прэс-служба МНС.

26 кастрычніка ў 5.51 у МНС паступіла паведамленне аб прыпыненні першай і другой лініі канвеера фабрыкі аддзялення і драбнення на прамысловай пляцоўцы чацвёртага рудаўпраўлення.

Устаноўлена, што ў 3.45 абрынуліся металаканструкцыі ў адной з галерэй, у выніку чаго адбыўся разрыў канвеернай стужкі, якая ажыццяўляе падачу руды ад цэха драбнення на фабрыку.

Пацярпелых няма.

У цяперашні час праходзіць пасяджэнне камісіі па НС. Адгрузка прадукцыі не прыпыненая. Прычына абвальвання металаканструкцый высвятляецца.